Ускладанне кветак супрацоўнікамі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў г.Гродна да помніка пагранічнікам у г.Гродне напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
2 ліпеня 2025 года, напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, у рамках правядзення ўрачыстых мерапрыемстваў, прысвечанных 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, супрацоўнікі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў г.Гродна ўсклалі кветкі да помніка пагранічнікам і ўшанавалі памяць загінуўшых воінаў хвілінай маўчання.
На фота: Супрацоўнікі НГАБ у г.Гродна падчас ускладання кветак да помніка памежнікам у Гродне.
