У НГА Беларусі адзначылі Дзень Незалежнасці і 87-годдзе архіва
2 ліпеня 2025 г. у канферэнц-зале Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі праведзены сход працоўнага калектыву, прысвечаны Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, а таксама чарговай гадавіне з дня ўтварэння НГА Беларусі.
Народ Беларусі 3 ліпеня адзначае знамянальную падзею – 81-ю гадавіну вызвалення ад нямецка-фашысцкай акупацыі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Многія пакаленні беларусаў імкнуліся да незалежнасці. На гістарычным шляху да яе беларускаму народу прыйшлося перажыць найцяжкія этапы. І сёння ў нас ёсць унікальная магчымасць жыць у незалежнай краіне, якая самастойна вызначае прыярытэты развіцця, унутраную і знешнюю палітыку. Гэтым можна ганарыцца і варта шанаваць.
5 ліпеня 2025 г. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі адзначае 87-годдзе з дня ўтварэння.
Дырэктар НГА Беларусі Міхаіл Глушакоў і намеснік дырэктара НГА Беларусі Наталія Булойчык павіншавалі калег з галоўным святам беларускай дзяржаўнасці, а таксама з днём стварэння архіва і пажадалі калектыву моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, паспяховай рэалізацыі ўсіх планаў і пачынанняў, мірнага неба над галавой!
Падчас сходу ўрачыста ўзнагароджаны шэраг працаўнікоў архіва.
За добрасумленную і плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё архіўнай справы Ганаровай граматай Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ўзнагароджаны:
Кутукова Галіна Мікалаеўна, загадчык аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў і фондаў;
Трацэўская Соф’я Яраславаўна, загадчык архівасховішча аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў і фондаў;
Дарашэнка Алена Міхайлаўна, намеснік загадчыка аддзела старажытных актаў;
Зянько Аксана Леанідаўна, загадчык сектара навукова-даследчай, публікацыйнай і выставачнай дзейнасці аддзела выкарыстання дакументаў, інфармацыі і публікацыйнай дзейнасці.
Падзяка Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі аб’яўлена:
Латышавай Ангеліне Андрэеўне, загадчыку аддзела аблічбоўкі архіўных дакументаў;
Берднікавай Ірыне Анатольеўне, архівісту 1 кваліфікацыйнай катэгорыі аддзела выкарыстання дакументаў, інфармацыі і публікацыйнай дзейнасці;
Паўлавай Таццяне Юр’еўне, вахцёру (вартаўніку) адміністрацыйна-гаспадарчага аддзела.
Пасля заканчэння афіцыйнай часткі мерапрыемства ўсіх чакаў салодкі пачастунак.
![]() |
| 1. Дырэктар НГА Беларусі Міхаіл Глушакоў віншуе калег са святочнымі датамі |
![]() |
| 2. Калектыў НГА Беларусі |
![]() |
| 3. Калектыў НГА Беларусі |
![]() |
| 4. Узнагароджанне Ганаровай граматай НГА Беларусі загадчыка аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў і фондаў Г.М.Кутуковай |
![]() |
| 5. Узнагароджанне Ганаровай граматай НГА Беларусі загадчыка архівасховішча аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў і фондаў С.Я.Трацэўскай |
![]() |
| 6. Узнагароджанне Ганаровай граматай НГА Беларусі намесніка загадчыка аддзела старажытных актаў А.М.Дарашэнка |
![]() |
| 7. Узнагароджанне Ганаровай граматай НГА Беларусі загадчыка сектара навукова-даследчай, публікацыйнай і выставачнай дзейнасці аддзела выкарыстання дакументаў, інфармацыі і публікацыйнай дзейнасці А.Л.Зянько |
![]() |
| 8. Аб’ява падзякі НГА Беларусі загадчыку аддзела аблічбоўкі архіўных дакументаў А.А.Латышавай |
![]() |
| 9. Аб’ява падзякі НГА Беларусі архівісту 1 кваліфікацыйнай катэгорыі аддзела выкарыстання дакументаў, інфармацыі і публікацыйнай дзейнасці І.А.Берднікавай |
![]() |
| 10. Святочны торт |
![]() |
| 11. Падчас пачастунку |










