Дакументальная выстава да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь адкрылася ў Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь

2 лiпеня 2025 года ў Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь адкрылася фотадакументальная экспазіцыя да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, падрыхтаваная Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) і Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.

Рашэнне аб святкаванні Дня Незалежнасці 3 ліпеня, у дзень вызвалення сталіцы Беларусі ад нямецкай акупацыі, было прынята ў ходзе рэспубліканскага рэферэндуму ў 1996 г. і зацверджана Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 снежня 1996 г. №1 «Аб устанаўленні дзяржаўнага свята – Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь».

На выставе НАРБ прадставiў ўнікальныя дакументы: Дакладная запіска начальніка БШПР П. Калініна аб засяроджванні партызанскіх брыгад у г.Мінску для правядзення ў сталіцы БССР парада партызанскіх брыгад і злучэнняў; Пастанова ЦК КП(б)Б аб пахаванні загінуўшых у барацьбе з нямецкімі захопнікамі байцоў і афіцэраў Чырвонай Арміі; Зварот СНК БССР, Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР і ЦК КП(б)Б да беларускага народа; Віншавальная тэлеграма Ваеннага Савета 3-га Беларускага фронту ў адрас беларускіх партызан з нагоды поўнага вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў; Закон аб адзначэнні Перамогі і ўвекавечанні памяці воінаў Чырвонай Арміі і партызан, якія загінулі ў барацьбе з нямецка–фашысцкімі захопнікамі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны Савецкага Саюза, і іншыя.

Гэтае свята вельмі важнае для ўсіх беларусаў як памяць пра тых, хто адстойваў незалежнасць сваёй Радзімы на палях бітваў. Яно аб’ядноўвае ўсіх, хто шануе гісторыю сваёй краіны, хто сваёй працай і талентам уносіць штодзённы ўклад у росквіт роднай зямлі.

 

1. Афіша выставы
2. Экспазіцыя выставы
3. Кандыдат гістарычных навук, дацэнт, вядучы навуковы супрацоўнік НАРБ і НАН Беларусі В.Г.Мазец знаёміць з архіўнымі дакументамі на выставе
4. На выставе прадстаўлена газетная калекцыя НАРБ
5. Супрацоўнікі Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь знаёмяцца з выставай архіўных дакументаў