Занальны дзяржаўны архіў у г.Рэчыцы прадстаўляе дакумент аб адкрыцці эколага-культурнага цэнтра ў Рэчыцы

3 чэрвеня 2008 года ўбачыла свет рашэнне №1656 Рэчыцкага райвыканкама (Ф.348. Воп.4. Спр.201. Арк.32) аб адкрыцці Рэчыцкага эколага-культурнага цэнтра ў будынку дарэвалюцыйнага будаўніцтва па вуліцы Савецкай, 34, дзе раней размяшчаліся паштова-тэлеграфная кантора і музычная школа. Для наведвальнікаў цэнтр расчыніў дзверы 6 верасня 2008 года – у дзень правядзення ў Рэчыцы VI рэспубліканскага экалагічнага форума.

ДУК «Рэчыцкі эколага-культурны цэнтр» была створана для задавальнення духоўных, культурных і іншых нематэрыяльных патрабаванняў насельніцтва і ставіць сваёй асноўнай мэтай прапаганду і захаванне беларускай нацыянальнай спадчыны ў вобласці экалогіі і культуры. Пад яе дахам расмешчаны дзве выставачныя залы з сучаснымі экспазіцыямі. З 2014 года на базе эколага-культурнага цэнтра працуе экамульцістудыя «Мульці-Пульці», выпускнікі якой удзельчаюць і перамагаюць у розных міжнародных конкурсах.

Асноўнымі задачамі цэнтра з’яўляюцца:

˗ Развіццё даследчай дзейнасці ў вобласці экалогіі, аховы прыроды, павышэнне іх ролі ў фарміраванні культуры, духоўнага станаўлення дзяцей і моладзі;

˗ Экалагічнае выхаванне і асвета дзяцей, моладзі і дарослага насельніцтва рэгіёна;

˗ Фарміраванне ў насельніцтва навыкаў здаровага ладу жыцця і экалагічнай культуры;

˗ Прапаганда аховы і захавання прыродных рэсурсаў;

˗ Развіццё міжнароднага супрацоўніцтва ў вобласці экалогіі і культуры;

˗ Садзейнічанне пазнавальнай актыўнасці ў арганізацыі свабоднага часу насельніцтва;

˗ Аказанне метадычнай і практычнай дапамогі ўстановам, арганізацыям, прадпрыемствам горада і раёна, асобным грамадзянам па пытаннях арганізацыі і правядзення культурна-масавых мерапрыемстваў экалагічнай накіраванасці.

 

1. ЗГАРэч. Ф. 348. Воп. 4. Спр. 201. Арк. 32
2. ГУК «Рэчыцкі эколага-культурны цэнтр»
3. Экспазіцыя Рэчыцкага эколага-культурнага цэнтра