19 чэрвеня 2025 г.у БелНДІДАС адбылося пасяджэнне Тэхнічнага камітэта па стандартызацыі ТК BY 28 «Упраўленне дакументамі»
19 чэрвеня 2025 г.у Мінску адбылося пасяджэнне Нацыянальнага тэхнічнага камітэта па стандартызацыі ТК BY 28 «Упраўленне дакументамі», у якім прынялі ўдзел упаўнаважаныя прадстаўнікі арганізацый — членаў тэхнічнага камітэта:
— дырэктар установы «Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы» Рыбакоў Андрэй Яўгенавіч;
— вядучы архівіст аддзела справаводства і фарміравання НАФ установы «Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі» Жук Вольга Юр’еўна;
— намеснік дырэктара ТАА «ДатаБокс Архіўныя сістэмы» Журневіч Анатоль Сяргеевіч;
— намеснік дырэктара ТАА «Дуал Лаб Бел» Дуброў Барыс Міхайлавіч;
— намеснік дэкана па вучэбнай рабоце і адукацыйных інавацыях факультэта сацыякультурных камунікацый Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Назаранка Арцём Міхайлавіч;
— начальнік групы архіўнай работы Галоўнага ўпраўлення Сакратарыята Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь Гаркавы Віталь Васільевіч;
— намеснік дырэктара РУП «Цэнтр лічбавага развіцця» Чашчын Міхаіл Юр’евіч;
— начальнік аддзела ўкаранення ТАА «Электронная справа» Кацянёў Міхаіл Рамановіч;
— супрацоўнік Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Анціпенка Аляксандр Віктаравіч.
Іншыя ўпаўнаважаныя прадстаўнікі арганізацый — членаў тэхнічнага камітэта прынялі ўдзел у працы ў завочным фармаце.
У пасяджэнні таксама прынялі ўдзел запрошаныя прадстаўнікі кафедры крыніцазнаўства гістарычнага факультэта БДУ прафесар М.Ф.Шумейка і дацэнт Т.Д.Гярновіч, а таксама работнікі БелНДІДАС, якія ўдзельнічалі ў распрацоўцы праекта стандарта.
Асноўным пытаннем, вынесеным на парадак дня, з’явілася абмеркаванне праекта дзяржаўнага стандарта Рэспублікі Беларусь СТБ 2059-2025 «Справаводства і архіўная справа. Тэрміны і азначэнні» (далей – СТБ 2059-2025), падрыхтаванага ўстановай БелНДІДАС.
У ходзе абмеркавання дапрацаванага праекта СТБ 2059-2025 было прынята рашэнне ўдакладніць шэраг тэрмінаў, якія змяшчаюцца ў стандарце. У прыватнасці, была абмеркавана мэтазгоднасць уключэння ў стандарт тэрмінаў «афіцыйны дакумент» і «юрыдычная значнасць дакументаў». У працэсе бурных дыскусій удакладнены вызначэнні тэрмінаў «арыгінал дакумента», «дублетны экзэмпляр», «фармуляр дакумента» і іншыя, а таксама пераклады тэрмінаў на англійскую і беларускую мовы. Шэраг удакладненняў быў унесены ў тэрміны, якія тычацца сферы працы з дакументамі ў электронным выглядзе, кіна-, фота-, фонадакументамі.
Па выніках пасяджэння прынята рашэнне адобрыць прадстаўлены праект СТБ 2059-2025 з улікам заўваг і прапаноў удзельнікаў тэхнічнага камітэта.
У канцы пасяджэння былі абмеркаваны перспектывы распрацоўкі дзяржаўных стандартаў у адпаведнасці з кампетэнцыяй ТК BY 28.
![]() |
1. Старшыня тэхнічнага камітэта А.Я.Рыбакоў і сакратар камітэта А.В.Шумская адкрываюць пасяджэнне |
![]() |
2. Члены тэхнічнага камітэта М.Р.Кацянёў, А.С.Журневіч, М.Ю.Чашчын падчас абмеркавання праекта стандарта |
![]() |
3. Члены тэхнічнага камітэта А.Я.Рыбакоў, Е.В.Шумская, В.Б.Гаркавы, А.М.Назаранка, В.Ю.Жук, А.В.Анціпенка падчас абмеркавання праекта стандарта |
![]() |
4. Т.Д.Гярновіч, М.Ф.Шумейка і члены тэхнічнага камітэта Б.М.Дуброў і М.Р.Кацянёў падчас абмеркавання перспектыў распрацоўкі дзяржаўных стандартаў |