Аб правядзенні мерапрыемстваў ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Навагрудку» у рамках Міжнароднага тыдня архіваў
З 2 па 6 чэрвеня 2025 г. ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Навагрудку» прайшлі мерапрыемствы ў рамках Міжнароднага тыдня архіваў, прымеркаванага да Міжнароднага дня архіваў – 9 чэрвеня.
На працягу тыдня ў чытальную залу дзяржархіва звярнуліся 4 карыстальніка (6 наведванняў) па пытанні пошуку архіўнай інфармацыі генеалагічнага характару з мэтай складання свайго радаводу, па тэлефоне аказаны 17 кансультацый грамадзянам і прадстаўнікам юрыдычных асоб.
Архіўную ўстанову наведалі таксама прадстаўнікі арганізацыі-крыніцы камплектавання – установы «Музей «Замкавы комплекс «Мір». У ходзе сустрэчы дадзены кансультацыі па пытаннях складання і афармлення наменклатуры спраў з улікам змяненняў у заканадаўстве па архіўнай справе і справаводстве, арганізацыі работы з электроннымі дакументамі, у тым ліку аказана практычная дапамога ў рабоце з АІС «Ведамасны архіў».
Аб асноўных напрамках дзейнасці дзяржархіва на сучасным этапе, дасягненнях і перспектывах развіцця дырэктар А.С.Забелінская расказала ў інтэрв’ю карэспандэнту Карэліцкай раённай газеты «Полымя».
На фота: Карыстальнікі за працай у чытальнай зале дзяржархіва.