14 сакавіка 2018 г. дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству В. І. Кураш прыняў удзел у адкрыцці выставы «1918: БНР — Ідэя. Край. Дзяржава. Крок да Незалежнасці»
14 сакавіка 2018 г. дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь В. І. Кураш прыняў удзел у адкрыцці ў Нацыянальным гістарычным музеі выставы «1918: БНР — Ідэя. Край. Дзяржава. Крок да Незалежнасці», прысвечанай 100-годдзю са дня стварэння Беларускай Народнай Рэспублікі.
На выставе былі прадстаўлены дакументы дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь — Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі і Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва.