У Дзяржаўным архіве Мінскай вобласці прайшоў адзіны дзень інфармавання, прысвечаны дзяржаўным сімвалам Беларусі

Штогод у другую нядзелю мая наша краіна адзначае Дзень Дзяржаўнага флага, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. 30 гадоў таму, 14 мая 1995 года, адбыўся рэферэндум, па выніках якога былі зацверджаны новыя дзяржаўныя сімвалы.

Гэта свята ўстаноўлена ўказам Прэзідэнта №157 ад 26 сакавіка 1998 года. Гэты дзень з’яўляецца напамінам аб выбары, зробленым беларускім грамадствам на карысць найважнейшых атрыбутаў суверэнітэту і незалежнасці беларускай дзяржавы.

У рамках святкавання ў Дзяржаўным архіве Мінскай вобласці прайшоў адзіны дзень інфармавання. Перад супрацоўнікамі архіва выступіў кандыдат гістарычных навук, дацэнт, вядучы навуковы супрацоўнік інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Капліеў Аляксей Аляксандравіч. Падчас лекцыі ён расказаў аб з’яўленні ў сусветнай гісторыі правобразаў дзяржаўных сімвалаў і станаўленні беларускай сімволікі, а таксама падзяліўся цікавымі фактамі аб іх распрацоўцы.

Гэта сустрэча яшчэ раз нагадала, што нашы дзяржаўныя сімвалы адлюстроўваюць гісторыю, каштоўнасці і традыцыі народа, з’яўляюцца сувяззю паміж мінулым, сучаснасцю і будучыняй Беларусі.

 

1. Адзіны дзень інфармавання ў дзяржархіве
2. Адзіны дзень інфармавання ў дзяржархіве
3. З прэзентацыі лектара А.А.Капліева