11 мая 2025 года ў Віцебску ўрачыста адкрылі плошчу Флага і Герба

Сама плошча Сцяга і Герба ў Віцебску ў парку 1000-годдзя Віцебска займае 1,7 гектара тэрыторыі ў яго паўночнай частцы.

Яе ўладкаванне пачата ў ліпені мінулага года і было паспяхова завершана якраз да свята дзяржаўных сімвалаў.

У цэнтры новай плошчы ўстаноўлены гранітны пастамент з аб’ёмнай выявай Дзяржаўнага герба і тэкстам Гімна Рэспублікі Беларусь. Тут жа размешчаны два святлодыёдныя экраны. Галоўны ўваход на новую славутасць Віцебска – з боку праспекта Будаўнікоў, дзе знаходзіцца інтэрактыўная панэль з інфармацыяй для гараджан і гасцей паўночнай сталіцы.

Святкаванне Дня Дзяржаўнага флага, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь адбылося сёння на новай лакацыі – быў устаноўлены флагшток. Ён мае вышыню 69,3 метра, што вышэй за 20-павярховы дом.

Сярод удзельнікаў мерапраемства былі супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці.

 

1. Пачатак мерапрыемства.
2. Над Віцебскам паднята гіганцкае палотнішча Дзяржаўнага флага нашай краіны. Яго памер – 7 метраў у шырыню і 14 метраў у даўжыню.
3. Супрацоўнікі Дзяржархіва Віцебскай вобласці – удзельнікі адкрыцця плошчы Флага і Герба.