Удзел Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў у Дэкадзе мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня адзіных дзеянняў у памяць аб генацыдзе савецкага народа нацыстамі і іх памагатымі ў гады Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945гг. у Міжнародным дзіцячым цэнтры «Артэк»

Напярэдадні 100-годдзя з дня ўтварэння Міжнароднага дзіцячага цэнтра «Артэк», установа «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» прыняла ўдзел у мерапрыемствах у рамках Дня адзіных дзеянняў у памяць аб генацыдзе савецкага народа нацыстамі і іх памагатымі ў гады Вялікай Айчыннай вайны1941. у Міжнародным дзіцячым цэнтры «Артэк». БДАКФФД прадстаўляла намеснік дырэктара архіва Я.М.Грыневіч.

19 красавіка 1943 г. быў выдадзены Указ Прэзідыума Вярхоўнай Рады СССР №39 «Аб мерах пакарання для нямецка-фашысцкіх зладзеяў, вінаватых у забойствах і катаваннях савецкага грамадзянскага насельніцтва і палонных чырвонаармейцаў, для шпіёнаў, здраднікаў радзімы з ліку савецкіх грамадзян і для іх пасобнікаў», які ўстанаўліваў адказнасць для абвінавачаных у здзяйсненні забойстваў і катаванняў грамадзянскага насельніцтва і палонных чырвонаармейцаў, і заклаў прававую аснову правядзення судовых працэсаў над акупантамі і іх памагатымі, распачатых у СССР з 1943 г.

19 красавіка 2025 г. у Артэку праводзіўся Дзень адзіных дзеянняў у памяць аб генацыдзе савецкага народа нацыстамі і іх памагатымі ў гады Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гг., які ініцыяваны Прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі У.У.Пуціным. Мерапрыемства праводзіцца з 2018 года пры падтрымцы Федэральнага праекта «БЕЗ тэрміну даўнасці». Мэта праекта – захаванне гістарычнай праўды аб злачынствах нацыстаў і іх памагатых у дачыненні да савецкіх мірных грамадзян у гады Вялікай Айчыннай вайны. На падставе сукупнасці сабраных доказаў, ваенныя злачынствы супраць грамадзян СССР рашэннем судоў суб’ектаў Расійскай Федэрацыі прызнаны генацыдам. У сувязі з гэтым, выхаванцам лагера «Артэк» быў паказаны дакументальны фільм «Суд народа» 1946 года аб Мінскім судовым працэсе 1946 г., над камендантам г.Магілёва генералам О. фон Эрдмансдорфам, арганізатарам канцлагера пад в.Азарычы І. Рыхертам і іншымі. Кінафільмы, створаныя ў рамках праекта «Адкрыты кінаархіў» на аснове фондавых дакументаў архіва – «Вызваленне», «Гісторыя Вялікай Перамогі» былі прадэманстраваны ў дзіцячых лагерах «Марскі», «Рачны», «Янтарны», «Хрустальны», «Палявы», «Азёрны» і «Блакітны».

А.М.Грыневіч прыняла ўдзел у Медыяінтэнсіўе «БЕЗ тэрміну даўнасці: непакораныя» ў складзе журы. На конкурс было прадстаўлена 11 работ (навучальныя работы і бэкстэйдж), падрыхтаваныя ў рамках праекта «БЕЗ тэрміну даўнасці: непакораныя». Праект «БЕЗ тэрміну даўнасці: непакораныя» рэалізуецца МГА ДМА «Бумеранг» пры падтрымцы Фонду прэзідэнцкіх грантаў. Партнёры праекта – Нацыянальны цэнтр гістарычнай памяці пры Прэзідэнце РФ, Дзяржфільмафонд Расіі, Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў, ГБУ Рэспублікі Крым «Крымскі кінамедыяцэнтр».

Падчас сустрэчы з выхаванцамі лагера «Артэк», Алена Міронаўна распавяла пра Беларускі дзяржаўны архів кінафотафонадакументаў, яго гісторыю, асноўныя кірункі дзейнасці, найбуйнейшыя праекты. У завяршэнні артэкаўцам былі падораны ілюстраваныя фотаальбомы, прымеркаваныя да 80-годдзя з дня ўтварэння архіва.

 

1.Выступленне намесніка дырэктара архіва Я.М.Грыневіч у МДЦ «Артэк»
Крым, 19.04.2025.
2. Прагляд кінафільма «Суд народа» у МДЦ «Артэк»
Крым, 19.04.2025.
3. Прагляд кінафільма «Суд народа» у МДЦ «Артэк»
Крым, 19.04.2025.
4. Прагляд кінафільма «Суд народа» у МДЦ «Артэк»
Крым, 19.04.2025.
5. Удзельнікі прэм’ера фільмаў пераможцаў Міжнароднага конкурсу падлеткавых медыяработ «БЕЗ тэрміну даўнасці: непакораныя» – 2024
Крым, 19 красавіка 2025 г.
6. Намеснік дырэктара БДАКФФД Я.М.Грыневіч падчас інтэрв’ю
Крым, 19 красавіка 2025 г.
7. Медыяінтэнсіў «БЕЗ тэрміну даўнасці: непакораныя»
Крым, 19 красавіка 2025 г.
8. Журы медыяінтэнсіву «БЕЗ тэрміну даўнасці: непакораныя»
Крым, 19 красавіка 2025 г.
9. Пераможцы медыяінтэнсіву «БЕЗ тэрміну даўнасці: непакораныя»
Крым, 19 красавіка 2025 г.
10. Члены журы і ўдзельнікі медыяінтэнсіву «БЕЗ тэрміну даўнасці: непакораныя»
Крым, 19 красавіка 2025 г.