БДАМЛМ на выставе эскізаў і кадраў з фільмаў «Вобразы Вялікай Перамогі ў беларускім кіно»

23 красавіка 2025 года, у рамках святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва на чале з дырэктарам А.А.Макаранка прынялі ўдзел ва ўрачыстым адкрыцці выставы эскізаў і кадраў з фільмаў «Вобразы Вялікай Перамогі ў беларускім кіно».

Арганізатарамі выставы выступілі: Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў, Беларускі саюз кінематаграфістаў, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь і мастацкая галерэя «Універсітэт культуры».

На экспазіцыі выставы прадстаўлены ўнікальныя візуальныя матэрыялы па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Першая частка выставы ўключае кадры і фотатэкі Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» і Дзяржфільмафонду Азербайджана, БелТА і газеты «Звязда», фатаграфіі савецкага фатографа М.У.Гнісюка, зробленыя падчас здымак фільмаў «Иди и смотри» і «Дожить до рассвета» і інш. Другую частку выстаўкі складаюць эскізы і жывапісныя работы мастакоў беларускага кіно — удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, прадстаўленыя з фондаў Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь.

Выстава працягне сваю працу да 17 траўня 2025 года. У рамках яе правядзення будуць ладзіцца сустрэчы з кінематаграфістамі і паказы беларускіх фільмаў.

 

1. А.М.Ганчар, В.Ф.Шаталава, В.А.Сцяпанава, А.А.Макаранка, Г.Б.Багамолава падчас правядзення выставы.
2. Экспазіцыя выставы