У Дзяржаўным архіве Мінскай вобласці прайшоў Дзень памяці, прысвечаны 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне

23 красавіка 2025г. у Дзяржаўным архіве Мінскай вобласці прайшоў Дзень памяці, прысвечаны Вялікай Перамозе. Супрацоўнікі абмеркавалі важнасць захавання гістарычнай памяці аб Вялікай Айчыннай вайне і гераічнай Перамозе савецкага народа, а таксама ролю архіўных дакументаў у гэтай місіі. Архівістам былі прадстаўлены праекты калег, падрыхтаваныя ў рамках святкавання 80-годдзя Перамогі.

Падчас сустрэчы быў прагледжаны фільм «Гісторыя Вялікай Перамогі», падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў пры падтрымцы Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

 

1-4. Дзень памяці ў дзяржархіве.