Віртуальная выстаўка архіўных дакументаў «Іх імёнамі названы вуліцы Рэчыцы»

У гонар 80-годдзя Перамогі СССР над нацысцкай Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гг. і ў рамках віртуальнага праекта «Выдатныя людзі Беларусі» Занальны дзяржаўны архіў у г.Рэчыцы падрыхтаваў віртуальную выстаўку архіўных дакументаў «Вуліцы Рэчыцы як памяць аб вялікіх земляках». Экспазіцыя выстаўкі ўключае ў сябе архіўныя дакументы ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны – Героя Савецкага Саюза ваеннага лётчыка Д.Д.Валенціка і заслужанага ўрача БССР П.М.Хлуса.