Аб арганізацыі паказу дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі»
21 красавіка 2025г. супрацоўнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Мазыры» арганізавалі прагляд дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі», прысвечанага святкаванню 80-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі Савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Фільм да юбілейнай даты створаны ўстановай «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў».
Перад праглядам супрацоўнікі архіўнай установы былі азнаёмлены з гісторыяй стварэння фільма. Архівіст Ю.М.Супоненка расказала аб тым, якія асноўныя этапы Вялікай Айчыннай вайны дэманструюцца ў фільме, урыўкі з якіх дакументальных фільмаў былі выкарыстаны аўтарамі пры падрыхтоўцы фільма, а таксама аб тым, хто, непасрэдна, працаваў над яго стварэннем.
![]() |
1. Архівіст Ю.М.Супаненка расказвае супрацоўнікам пра гісторыю стварэння фільма. |
![]() |
![]() |
2-3. Падчас прагляду дакументальнага фільма. |