Кінадылогія прысвечаная памяці ахвяр генацыду беларускага народа для навучэнцаў НДЦ «Зубронак»

19 красавіка 2025 года ў Навукова-даследчым цэнтры «Зубронак» ў рамках рэспубліканскай акцыі «Гэта павінен убачыць кожны беларус» адбылася прэм’ера кінатрылогіі, прысвечанай памяці ахвяр генацыду беларускага народа. Аўтар ідэі і куратар праекта – Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь, вытворчасць – РУП «Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм», рэжысёры фільма – Аляксандр Анісімаў і Уладзімір Луцкі. У гэты знамянальны дзень, калі краіна ўспамінае трагічныя падзеі мінулага, выхаванцы і супрацоўнікі цэнтра змаглі ўбачыць два фільмы: «Лагеры смерці» і «Спаленыя вёскі».

Перад паказам быў паказаны відэазварот Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Андрэя Іванавіча Шведа. У сваім выступленні ён падкрэсліў важнасць захавання гістарычнай памяці і ўсведамлення маштабаў трагедыі, якая закранула мільёны жыццяў.

Кінатрылогія пагрузіла супрацоўнікаў і студэнтаў цэнтра ў цёмныя старонкі гісторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Фільмы апавядаюць пра пакуты мірнага насельніцтва, масавыя рэпрэсіі, знішчэнне цэлых вёсак, што пакінула глыбокі след у памяці народа.

На прэм’еры прысутнічаў заслужаны ветэран Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм», член Мядзельскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз афіцэраў» А.Жырны. Алег Іванавіч адзначыў важнасць такіх праектаў для фарміравання грамадскай свядомасці і выхавання павагі да гісторыі. Паводле яго слоў, пры здымках фільмаў была выкарыстана хроніка Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў.

Выказваем падзяку А.І.Сала за актыўную папулярызацыю дакументаў архіва.

 

1.Выступленне Сала А.І., члена Мядзельскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз афіцэраў», перад паказам кінадылогіі
НДЦ «Зубронак», 19.04.2025.
2. Вучні НДЦ «Зубронак» падчас прагляду кінадылогіі
НДЦ «Зубронак», 19.04.2025.
3. Агульны фотаздымак Сала А.І, члена Мядзельскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз афіцэраў», з навучэнцамі НДЦ «Зубронак» пасля прагляду кінадылогіі
НДЦ «Зубронак», 19.04.2025.