Занальны дзяржаўны архіў у г.Рэчыцы прадстаўляе дакумент аб Вялікай Айчыннай вайне – пісьмо вязніцы канцлагера
Архіўная калекцыя лічбавых копій на правах арыгіналаў дакументаў Надзвычайнай дзяржаўнай камісіі СССР па раследаванню злачынстваў фашызму ўключае ў сябе адзінае пісьмо – жыхаркі Рэчыцы Надзеі Дуброўскай з нямецкага канцлагера, напісанае ў перыяд з 19 лістапада 1943 па 5 мая 1945 года (Ф. 864. Воп. 1. Спр. 3. Арк. 73-73об). У ім яна расказвае сваім бацькам, брату і сёстрам аб цяжкіх ўмовах жыцця і штодзённай 12-гадзінай катаржнай працы, на якую хадзіла з лагера і назад шмат кіламетраў у кайданах. Пры гэтым рэчычанка-вязніца не страчвае надзеі на вызваленне і перамогу над Германіяй і просіць радню к яе вяртанню захаваць дома абсталяванне і рэчы, якія былі да вайны.
![]() |
![]() |
1-2. ЗДАРэч. Ф. 864. Воп. 1. Спр. 3. Арк. 73-73об |