«Памяці спаленых вёсак». Супрацоўнікі Занальнага дзяржаўнага архіва ў Маладзечне падрыхтавалі віртуальную выставу
Супрацоўнікі Занальнага дзяржаўнага архіва ў Маладзечне падрыхтавалі віртуальную выставу,«Памяці спаленых вёсак» прысвечаную беларускім вёскам, знішчаным нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Асаблівая ўвага нададзена населеным пунктам Маладзечанскага раёна: Туркі, Радзеўцы, Сычэвічы, Сакаўшчына і Асавец – іх лёс стаў сімвалам варварскай палітыкі акупантаў. Уключаныя ў выставу матэрыялы праліваюць святло на маштабы трагедыі, якая напаткала беларускія вёскі.