Аб правядзенні засядання колегii ў Дэпартаменце па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь
20 сакавіка 2025 г. адбылося пасяджэнне калегіі дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь (далей – Дэпартамент). У пасяджэнні калегіі прыняў удзел Намеснік Міністра юстыцыі Кот Алег Мікалаевіч.
На пасяджэнні калегіі былі разгледжаны наступныя пытанні:
1. Аб рабоце дзяржаўных архіўных устаноў з моладдзю.
2. Аб выкананні заканадаўства па барацьбе з карупцыяй у рэспубліканскіх архіўных установах у 2025 годзе.
У якасці асноўнага дакладчыка па двух пытаннях выступіла начальнік аддзела выкарыстання дакументаў, ідэалагічнай работы і міжнароднага супрацоўніцтва Ю.Байданава.
Па першым пытанні Ю.Байданава прадставіла падрабязны аналіз работы з моладдзю, якая праводзіцца дзяржаўнымі архіўнымі ўстановамі.
Садакладчыкамі па пытанні выступілі дырэктар установы «Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці» Г.Г.Карапузава і дырэктар занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Слуцку I.А.Барадзіна, якія падзяліліся вопытам набору і адаптацыі маладых работнікаў, а таксама задзейнічання маладых спецыялістаў ва ўсіх сферах прафесійнага і грамадскага жыцця архіваў.
Каментуючы прадстаўленую інфармацыю, дырэктар Дэпартамента А.Л.Воінаў адзначыў, што ў цэлым у архіўнай галіны праца з моладдзю вядзецца на сістэмнай аснове. Пры гэтым асаблівую ўвагу трэба надаваць мэтаваму набору маладых спецыялістаў.
Выступаючы па другім пытанні, Ю.Байданава адзначыла, што ў рэспубліканскіх архіўных установах праводзіцца планамерная работа па супрацьдзеянні карупцыі, створаны і ажыццяўляюць сваю дзейнасці адпаведныя камісіі, планы работы якіх размешчаны на афіцыйных сайтах устаноў.
У мэтах выканання патрабаванняў Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15.12.2014 №5 «Аб узмацненні патрабаванняў да кіруючых кадраў і работнікаў арганізацый» (далей – Дэкрэт №5) пры прыёме на працу ў абавязковым парадку запытваецца характарыстыка з папярэдніх месцаў працы, а ў дачыненні да кандыдатаў на кіруючыя пасады – звесткі з Адзінага дзяржаўнага банка дадзеных аб правапарушэннях. За час дзеяння Дэкрэта №5 выпадкаў здзяйснення супрацьпраўных дзеянняў, парушэння пісьмовых абавязацельстваў па выкананні абмежаванняў, прадугледжаных антыкарупцыйным заканадаўствам, наўмыснага выкарыстання службовага становішча ў мэтах атрымання неабгрунтаваных прывілеяў кіруючым складам рэспубліканскіх архіўных устаноў не выяўлена.
Садакладчыкам па другім пытанні выступіў дырэктар БДАКФФД А.М.Ганчар, які далажыў аб праводзімых на пастаяннай аснове ў Беларускім дзяржаўным архіве кінафотафонадакументаў мерапрыемствах па супрацьдзеянні карупцыі ў адпаведнасці з нормамі заканадаўства, планамі мерапрыемстваў Міністэрства юстыцыі і лакальнымі прававымі актамі архіва.
Дырэктар Дэпартамента А.Л.Воінаў, падводзячы вынікі разгляду другога пытання адзначыў, што Дэпартаментам своечасова і ў поўным аб’ёме аказваецца метадалагічнае суправаджэнне дзяржаўных архіўных устаноў у дачыненні да арганізацыі работы па барацьбе з карупцыяй. Разам з тым дадзены кірунак працы павінен знаходзіцца пад асабістым кантролем дырэктароў дзяржаўных архіўных устаноў, а ў якасці асноватворнай меры супрацьдзеянні карупцыі павінна выступаць прафілактыка такіх правапарушэнняў.
Членамі Калегіі работа дзяржаўных архіўных устаноў па пытаннях парадку дня прызнана здавальняючай.
![]() |
1. Пасяджэнне калегіі Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. |
![]() |
2. Пасяджэнне калегіі Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. |
![]() |
3. Выступае начальнік аддзела выкарыстання дакументаў, ідэалагічнай работы і міжнароднага супрацоўніцтва Ю.В.Байданава. |
![]() |
4. Выступае дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў А.М.Ганчар. |