Здымкі тэлеканалам Беларусь 3 сюжэтаў для дакументальнага цыкла «Нябачныя сведкі вайны» у БДАМЛМ
11 лютага 2025 у Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) адбыліся здымкі тэлеканалам Беларусь 3 сюжэтаў для дакументальнага цыкла «Нябачныя сведкі вайны».
Дырэктар Алена Аляксандраўна Макаранка, загадчык адзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў Вера Валянцінаўна Біруля і вядучы навуковы супрацоўнік Дзмітрый Сяргеевіч Самахвалаў прадставілі для журналістаў дакументы архіва-музея, што адлюстроўваюць удзел беларускіх дзеячоў літаратуры і мастацтва ў падзеях Вялікай Айчыннай вайны, іх унёсак у агульную перамогу савецкага народа.
Асноўная мэта ўдзелу работнікаў БДАМЛМ у тэлепраекце – паказаць тое, што архіўныя дакументы з’яўляюцца важнымі помнікамі гісторыі, якія дазваляюць аднавіць сапраўдную карціну Вяликай Айчыннай вайны.
![]() |
1. Загадчык аддзела інфармацыі і публікацыі В.В.Біруля |
![]() |
2. Вядучы навуковы супрацоўнік Д.С.Самахвалаў |