Аб правядзенні Адзінага дня інфармавання ва ўстанове «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці»
20 студзеня 2025 года ва ўстанове «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» праведзены Адзіны дзень інфармавання, прымеркаваны да выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія пройдуць 26 студзеня 2025 года. Дырэктар архіва, Алена Анатольеўна Набокава праінфармавала калектыў аб старце з 21 студзеня датэрміновага галасавання на выбарах Прэзідэнта. Падкрэсліла, што гэтае мерапрыемства з’яўляецца галоўнай палітычнай падзеяй нашай краіны, удзел у якой з’яўляецца абавязкам кожнага члена калектыву.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь з’яўляецца Кіраўніком дзяржавы, гарантам Канстытуцыі, правоў і свабод чалавека і грамадзяніна. У адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь выбіраецца на пяць гадоў непасрэдна народам і ўступае ў пасаду пасля прынясення Прысягі.
На фота: Калектыў архіва падчас збору.