«Удзел у выбарах – права і грамадзянскі абавязак кожнага». Адзіны дзень інфармавання прайшоў у Занальным дзяржархіве ў г.Маладзечна
17 студзеня ў Занальным дзяржархіве адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму «Удзел у выбарах – права і грамадзянскі абавязак кожнага». Спікерам мерапрыемства выступіла кіраўнік спраў Маладзечанскага райвыканкама Таццяна Ліхадзіеўская. Падчас мерапрыемства Таццяна Віктараўна пазначыла, што выбары – гэта важны і адказны этап, які вызначае будучыню і напрамкі развіцця любой суверэннай дзяржавы. Удзел у іх – праява шчырых патрыятычных пачуццяў да сваёй Радзімы, клопат аб яе дабрабыце. На сустрэчы гаварылася аб дасягненнях сучаснай Беларусі, перспектывах яе сацыяльна-эканамічнага развіцця, асаблівасцях электаральнай кампаніі.
Працягнулася мерапрыемства дыскусіяй, падчас якой архівісты змаглі задаць пытанні, якія іх цікавяць, і абмяняцца меркаваннямі. Сустрэча прайшла ў атмасферы адкрытага дыялога і ўзаемнай павагі. Удзельнікі адзначылі, што Адзіныя дні інфармавання садзейнічаюць павышэнню ўзроўню інфармаванасці насельніцтва аб важных аспектах жыцця краіны і фарміраванню актыўнай грамадзянскай пазіцыі.
![]() |
1. Кіраўнік спраў Маладзечанскага райвыканкама Ліхадзіеўская Т.В. падчас свайго выступу |
![]() |
![]() |
2-3. Супрацоўнікі архіва |