Ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» падведзены вынікі працы за 2024 год
17 студзеня 2025 года ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» адбыўся сход працоўнага калектыву, прысвечаны падвядзенню вынікаў работы ўстановы за 2024 год з удзелам першага намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гомельскага аблвыканкама Андрэя Анатольевіча Гуржыя. Праз відэаканферэнцсувязі ў сходзе прыняла ўдзел начальнік аддзела справаводства, фарміравання і забеспячэння захаванасці Нацыянальнага архіўнага фонду Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Вольга Уладзіміраўна Заянчкоўская.
Дырэктар архіва Ю.В.Шастапалаў падвёў вынікі выканання мэтавых і планавых паказчыкаў па ўсіх напрамках дзейнасці ДАГАм за 2024 год – камплектавання, уліку, забеспячэння захаванасці, выкарыстання і алічбоўкі дакументаў, а таксама праведзеных мерапрыемстваў. Ю.В.Шастапалаў адзначыў дасягненні калектыву ў рэалізацыі планавых паказчыкаў і вызначыў задачы на 2025 год. Кіраўнік архіва адзначыў значны ўклад калектыву ў захаванне і папулярызацыю гісторыка-культурнай спадчыны краіны. Андрэй Анатольевіч Гуржы, як прадстаўнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі, даў станоўчую адзнаку па выніках працы ўстановы. Указаўшы на недахопы ў працы, ён нацэліў на далейшую плённую дзейнасць абласнога архіва ў вырашэнні намечаных задач.
![]() |
1. Выступленне дырэктара архіва Ю.В.Шастапалава са справаздачным дакладам |
![]() |
2. Калектыў архіва на справаздачным зборы |
![]() |
3. Першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гомельскага аблвыканкама А.А.Гуржы і дырэктар архіва Ю.У.Шастапалаў на справаздачным сходзе |