Аб наведванні супрацоўнікамі ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» выстаўкі дасягненняў сучаснай Беларусі ў г.Мінску

17 студзеня вядучы архівіст Марына Уладзіміраўна Бартноўская, у складзе дэлегацыі прафсаюзнага актыву Гомельскай вобласці, наведала выставу дасягненняў сучаснай Беларусі «Мая Беларусь» у г.Мінску. Павільёны выставы, тэматычныя лакацыі і розныя фотазоны дэманструюць адкрыцці ў прамысловасці, навуцы, тэхналогіях, адукацыі і спорце.

Наведвальнікі выставы ўбачылі выставачныя экспазіцыі ад розных беларускіх вытворцаў і арганізацый. Большасць з іх былі інтэрактыўныя, можна было дакрануцца і паспрабаваць.

 

1. М.В.Бартноўская ў павільёне сельскагаспадарчай тэхнікі
2. Дасягненні авіяцыйнай прамысловасці