Правядзенне справаздачнага сходу супрацоўнікаў Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці па выніках работы ў 2024 годзе

30 снежня 2024 года ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» прайшоў справаздачны сход супрацоўнікаў па выніках працы ў 2024 годзе.

Дырэктар архіва С.І.Міклашэвіч падвёў вынікі па ўсіх напрамках дзейнасці архіва ў 2024 годзе, абагульніў асноўныя паказчыкі работы ўстановы і пазначыў задачы на наступны 2025 год.

Удзел у сходзе прыняла намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта В.Т.Рудая, якая дала станоўчую ацэнку рабоце архіва і ўнесла прапановы па ўдасканаленні дзейнасці ўстановы ў наступным годзе.

На фота: Супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці падчас сходу