Навагодняе мерапрыемства ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці»

Новы год – яркае, загадкавае, непаўторнае, дзіўнае свята. Свята з падарункамі, сюрпрызамі і здзяйсненнямі жаданняў.

Напярэдадні самага чароўнага свята ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» прайшло навагодняе святочнае мерапрыемства з удзелам усіх работнікаў. Не абышлося без дзеда Мароза і Снягуркі, якія правялі віктарыну, падрыхтавалі конкурс зімовых загадак, уручылі падарункі работнікам і пакінулі незабыўныя ўражанні і натхненне на парозе Новага года.

Дырэктар архіва Святлана Шараева павіншавала ўсіх з Новым годам, пажадала моцнага здароўя, дабрабыту і добрага святочнага настрою.

 

1. Навагодняе віншаванне дырэктара архіва Святланы Шараевай.
2. Уручэнне падарункаў супрацоўнікам архіва.
3-4. Калектыў установы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці».