Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці прэзентаваў выданне «Ёсць старажытны горад на Дзвіне» – зборнік матэрыялаў гісторыка-архіўнага тэлемоста паміж Віцебскам і Валгаградам, прысвечанага 80-му юбілею вызвалення Віцебшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 1050-годдзю з дня заснавання

Прэзентацыя прайшла ў Віцебскім абласным музеі Героя Савецкага Саюза М.Ф.Шмырова.

Гэты праект стаў працягам актыўнага супрацоўніцтва архівістаў дзвюх краін.

Першыя мерапрыемствы ў рамках міжнароднага супрацоўніцтва адбыліся ў 2021 годзе.

У чэрвені 2024 года прайшоў міжнародны гісторыка-архіўны тэлемост паміж Віцебскам і Валгаградам, прысвечаным 80 му юбілею вызвалення Віцебшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 1050 годдзю з дня заснавання горада.

У ім тады выступілі з дакладамі каля 20 чалавек.

Мадэратар мерапрыемства-прэзентаціі, намеснік дырэктара Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці Таццяна Буевіч, паведаміла, што зборнік створаны пры падтрымцы Дзяржаўнага архіва Валгаградскай вобласці.

У прэзентацыі зборніка «Ёсць старажытны горад на Дзвіне» ўдзельнічалі прадстаўнікі музеяў, архівісты, пошукавікі, выкладчыкі і будучыя гісторыкі – студэнты Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М.Машэрава.

Таццяна Буевіч уручыла аўтарскія экзэмпляры, тым, хто падрыхтаваў артыкулы для публікацыі.

Беларуска-расійскае супрацоўніцтва ў навуковай, краязнаўчай, выкладчыцкай сферы будзе працягвацца з такім жа поспехам, у гэтым не сумняваюцца ўдзельнікі прэзентацыі зборніка і іх калегі, якія перадалі з Валгаграда відэапрывітанне.

 

1. Вокладка выдання «Ёсць старажытны горад на Дзвіне»
2. Відэазвароты да ўдзельнікаў прэзентацыі дырэктара Дзяржархіва Валгаградскай вобласці Каламыткіна Аляксандра Мвановіча і намесніка архіва Пятровай Ірыны Сяргееўны
3. У зале падчас мерапрыемства (фота Аляксандр Пукшанскі/газета «Віцьбічы»);
4. Мадэратар мерапрыемства, намеснік дырэктара Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці Таццяна Буевіч, уручае аўтарскія экзэмпляры зборніка (фота Аляксандр Пукшанскі/газета «Віцьбічы»)