Навагодняя выстава ў Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь
Напярэдадні самага чароўнага свята нашай краіны ў Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь адкрылася дакументальная выстава, падрыхтаваная Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь.
На выставе можна ўбачыць, як адзначалі Новы год у розныя гады: навагоднія віншаванні старшыні Вярхоўнага Савета СССР М.І.Калініна ў 1943 годзе; пейзажы партызанскага лагера ў далёкім 1944 г.; мерапрыемствы па падрыхтоўцы да правядзення першай зімовай спартакіяды народаў СССР у снежні 1962 г.; тэатральныя прэм’еры і спектаклі для дзяцей у дні зімовых канікул; падборкі газет, якія асвятляюць удзел Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі ў дабрачынных навагодніх святах.
Выстава дае магчымасць здзейсніць святочнае падарожжа ў часе.
![]() |
1. Навагодняя выстава ў Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь |
![]() |
2. Архіўныя дакументы на выставе |
![]() |
3. Архіўныя дакументы на выставе |
![]() |
4. Навагодняя выстава ў Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь |
![]() |
5. Архіўныя дакументы на выставе ў Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь |
![]() |
6. Архіўныя дакументы на выставе ў Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь |