Удзел БДАМЛІ ў запісе тэлевізійнай праграмы «Суразмоўцы» на канале «Беларусь 3»

14 лістапада 2024 года ў будынку Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбыліся тэлевізійныя здымкі аўтарскай праграмы Навума Якаўлевіча Гальпяровіча «Сурозмовцы» тэлеканала «Беларусь 3» з удзелам дырэктара Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей — БДАМЛІ) Алены Аляксандраўны Макаранка.

Гэты тэлевізійны праект прысвечаны актуальным праблемам сучаснасці, гісторыі, культуры, роднай мове і мастацкаму слову.

Тэмай для размовы паслужыла праца БДАМЛІ па збіранні, захоўванні і выкарыстанні дакументаў вядомых дзеячаў культуры і мастацтва Беларусі. Асобная ўвага была ўдзелена правядзенню архівам-музеем мерапрыемстваў у рамках святкавання 90-годдзя Саюза пісьменнікаў і 125-годдзя Народнага пісьменніка Міхася Лынькова.

 

Я.А. Макаранка і М.Я. Гальпяровіч падчас здымак
Я.А. Макаранка і М.Я. Гальпяровіч падчас гутаркі