Аб правядзенні III Скалабанаўскіх чытанняў

14 лістапада 2024 г. у Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) адбыліся III Скалабанаўскія чытанні «Праз вывучэнне асобы да вывучэння гісторыі краіны».

У сваім прывітальным слове да ўдзельнікаў чытанняў дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінаў адзначыў, што біяграфістыка з’яўляецца адным з найбольш цікавых напрамкаў гістарычных даследаванняў, і разам з тым – адным з найбольш складаных. Для кожнага народа і дзяржавы важна ведаць і памятаць ключавых асобаў сваёй гісторыі і культуры, а архівы захоўваюць шматлікія сведчанні іх жыцця і дзейнасці.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў мерапрыемства таксама звярнуліся дырэктар НАРБ А.К.Дземянюк, начальнік аддзела ідэалагічнага забеспячэння ўпраўлення кадравай палітыкі і ідэалагічнага забеспячэння Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь М.М.Скамарошчанка.

На пленарным пасяджэнні былі заслуханы тры даклады: прафесара кафедры крыніцазнаўства гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (далей – БДУ), к.г.н., дацэнта М.Ф.Шумейкі («Архивные документы — важный сегмент источниковой базы для создания научных биографий (на примере В.И.Пичеты, Д.И.Довгялло)»); намесніка дырэктара НАРБ, к.г.н. С.В.Кулінка («Владимир Иванович Адамушко: архивист, ученый, человек»); прафесара кафедры этналогіі, музеялогіі і гісторыі мастацтваў гістарычнага факультэта БДУ, д.г.н., прафесара А.А.Гужалоўскага («Беларуская валькірыя рэвалюцыі»).

У працы секцый прынялі ўдзел прадстаўнікі рэспубліканскіх (НАРБ, Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў г. Гродна,) абласных (Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці), занальных (Занальнага дзяржаўнага архіва ў г. Глыбокае) архіўных устаноў, вышэйшых навучальных устаноў (БДУ, Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Еўфрасінні Полацкай, Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С.Пушкіна, Віцебскага філіяла Міжнароднага ўніверсітэта «МІТСО»), Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (Інстытута гісторыі, Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры), устаноў адукацыі (Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы, Віцебскага кадэцкага вучылішча, Брэсцкага дзяржаўнага музычнага каледжа імя Р.Шырмы).

Міжнародны складнік мерапрыемства прадставілі даследчыкі з Наўгародскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Яраслава Мудрага і архівісты Дзяржаўнага архіва Наўгародскай вобласці.

Удзельнікі чытанняў азнаёміліся з выставай «Віталь Уладзіміравіч Скалабан у архіўных фота» і выставай друкаваных выданняў, у працы над якімі прымаў удзел В.У.Скалабан.

 

Падчас пленарнага пасяджэння
Прывітальнае слова Воінава А.Л.
Дырэктар НАРБ А.К.Дзямянюк і намеснік дырэктара НАРБ С.В.Кулінок
Даклад Шумейкі М.Ф.
Даклад Гужалоўскага А.А.
Прывітальнае слова Скамарошчанкi М.М.
Удзельнікі чытанняў Агеенка Т.М. і Мясаедава С.М.