Аб узнагароджанні сумеснага праекта радыё «Мір» Нацыянальны філіял (прадстаўніцтва) МТРК «Мір» у Беларусі і ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў»

Сумесны праект радыё «Мір» Нацыянальны філіял (прадстаўніцтва) МТРК «Мір» у Беларусі і Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў атрымаў узнагароду VIII Міжнароднага фестывалю «Радыё без межаў».

Спец-прыз быў прысуджаны праграме «Галасы Перамогі» (аўтар – Ганна Іваніцкая, пры ўдзеле вядучага архівіста аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Алены Траццяк). Цырымонія ўзнагароджання адбылася ў г.Кастрама Расійскай Федэрацыі. Праграма «Галасы Перамогі» была выбрана пераможцам са 150 работ, дасланых на конкурс.

«Галасы Перамогі» – спецпраект радыё «Мір», прымеркаваны да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Цыкл праграм выйшаў у эфір у маі 2024 года. У праекце шырока выкарыстаны фонадакументы Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў, а менавіта – успаміны ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.

Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў выказвае вялікую падзяку праекту радыё «Мір» і яго аўтару Ганне Іваніцкай за яркую папулярызацыю фондаў архіва. Праца над праектам працягваецца.

Пачуць «Галасы Перамогі» можна па спасылцы.

 

1. Спецыяльны прыз праекта «Галасы Перамогі», 2024 г., г.Кастрама, Расійская Федэрацыя.
2. Аўтар праекта Ганна Іваніцкая пасля ўзнагароджання, 2024 г., г.Кастрама, Расійская Федэрацыя.
3. Член журы, віцэ-прэзідэнт Расійскай акадэміі радыё Аляксандр Палясіцкі і Ганна Іваніцкая пасля ўзнагароджання, 2024 г., г.Кастрама, Расійская Федэрацыя.