Захаванне выканальніцкай і працоўнай дысцыпліны – залог якасці выканання працоўных абавязкаў

30 кастрычніка 2024 г. дырэктар установы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» А.М.Сушчэвіч правёў агульны сход калектыву. Галоўнай тэмай сходу з’явілася пастанова калегіі Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь у рамках выканання Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 снежня 2014 г. №5 «Аб узмацненні патрабаванняў да кіруючых кадраў і работнікаў арганізацый» і Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 г. №1 Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны». Дырэктар архіва А.М.Сушчэвіч праінфармаваў аб выніках работы калегіі Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь па пытанні ўдасканалення кадравай палітыкі, павышэння прафесійнага ўзроўню спецыялістаў архіва і захавання норм аховы працы і працоўнай дысцыпліны. А.М.Сушчэвіч зазначыў, што ў бягучым годзе ў калектыве не дапушчана фактаў парушэння працоўнай дысцыпліны і норм аховы працы, што пацверджана пазаведамаснымі і ўнутранымі праверкамі. Пры гэтым звярнуў увагу, што выкананне выканальніцкай і працоўнай дысцыпліны гэта залог выканання працоўных абавязкаў. Асаблівую ўвагу дырэктар прапанаваў удзяліць маніторынгу захавання рэжыму рабочага часу і запатрабаваў ад загадчыкаў аддзелаў узмацніць кантроль за выкананнем норм аховы працы. Пры выяўленні фактаў парушэння выявіць прычыны і прыняць меры да недапушчэння негатыўных фактаў. Была станоўча адзначана своечасовая напаўняльнасць інфармацыйных рэсурсаў і сацыяльных сетак навіннай інфармацыяй аб мерапрыемствах архіва аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў.

Не менш важнай тэмай на сходзе калектыву прагучала інфармацыя Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта аб выпадках фішынгавых рассылак. Дырэктар архіва А.М.Сушчэвіч даў тлумачэнне такой з’яве, як «фішынг» і разам з супрацоўнікамі абмеркаваў пачасціліся факты тэлефоннага махлярства, мэтай якіх з’яўляецца атрыманне доступу да персанальных дадзеных. Калектыву настойліва было рэкамендавана ігнараваць такія факты рассылак і званкоў. Супрацоўнікі архіва паставілі свой подпіс аб давядзенні да іх інфармацыі аб фішынгавых рассыланнях і іншых спосабах тэлефоннага махлярства.

На фота: Дырэктар установы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» А.М.Сушчэвіч праводзіць сход калектыву аб працоўнай дысцыпліне