14 кастрычніка 2024 г. адбылася прэзентацыя стэндавай выставы дакументаў «Мацярынская слава», падрыхтаванай Дзяржаўным архівам Віцебскай вобласці сумесна з Віцебскім абласным краязнаўчым музеем

Прэзентацыя прайшла ў рамках тэматычнай гасцёўні «Архіважна: гісторыя Віцебшчыны ў асобах», прысвечанай Дню маці. На выставе прадстаўлены дакументы з фондаў Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці аб узнагароджанні шматдзетных маці Віцебскай вобласці ордэнам «Маці-гераіня» (пратаколы, спісы і інш.) за 1946 – 1949 гг. і афіцыйнай ўстанове Прэміі імя Героя Савецкага Саюза З.М.Тусналобавай-Марчанка за 2003 г.; з фондаў Віцебскага абласнога краязнаўчага музея – ордэнскія кніжкі, пасведчанні, граматы, аўтабіяграфіі шматдзетных маці Кляцковай Марыі Раманаўны і Капцёравай Лідзіі Філімонаўны за 1950-я – 1970-я гг., а таксама ордэн «Мацярынская слава» II ступені Клецкавай Марыі Раманаўны (1958 г.)

На фота: Падчас прэзентацыі выставы