ХХII Архіўныя чытанні ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва

30 кастрычніка 2024 г. у Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва адбудуцца ХХII Архіўныя чытанні «Супрацоўніцтва ў захаванні сацыяльнай памяці», прысвечаныя трыццацігоддзю прыняцця закона «Аб архіўнай справе». Плануюцца наступныя пункты абмеркавання: праблемы і перспектывы развіцця архіўнай галіны Беларусі; тэорыя і практыка супрацоўніцтва архіваў, музеяў, бібліятэк для захавання культурнай і сацыяльнай памяці Беларусі; творчая прастора чалавека і праблемы яе прадстаўлення ў архіўнай, музейнай і біблятэчнай практыцы; сувязі архіваў, музеяў і бібліятэк Беларусі з установамі адукацыі і навукі; міждысцыплінарны аспект даследаванняў культурнай і гістарычнай спадчыны мінулага; дзеячы літаратуры і мастацтва Беларусі (юбіляры 2024 г.).

Аргкамітэт Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва запрашае да ўдзелу ўсіх зацікаўленых даследчыкаў.

Больш падрабязна з інфармацыяй аб Архіўных чытаннях можна азнаёміцца ​​на сайце Беларускага дзяржаўнага архіва – музея літаратуры і мастацтва.