Установа «Занальны дзяржаўны архіў у г.Крычаве» аб правядзенні Адзінага дня бяспекі
26 верасня 2024 года ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Крычаве» прайшоў Адзіны дзень бяспекі, на якім прысутнічаў начальнік РАНС Дзмітрый Міхайлавіч Акімаў.
Дзмітрый Міхайлавіч нагадаў супрацоўнікам установы аб правілах паводзін пры ўзнікненні пажару, прадэманстраваў відэафільм «Пажарная бяспека ў адміністрацыйных будынках». Таксама расказаў аб правілах эвакуацыі людзей пры пажары з будынка згодна з планам.
Мэтай гэтага дня з’яўляецца – навучанне насельніцтва дзеянням пры пажарах, няштатных сітуацыях і па аказанні першай дапамогі пацярпелым.
На фота: Правядзенне Адзінага дня бяспекі ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Крычаве»