Аб правядзенні Адзінага дня бяспекі ў Дзяржаўнай установе «Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў г.Гродна»

26 верасня 2024 года ў Дзяржаўнай установе «Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў г.Гродна» быў праведзены Адзіны дзень бяспекі, у рамках якога прайшоў сход працоўнага калектыву. Намеснік дырэктара Алесьюк А.Б. давяла да ведама работнікаў аб парадку дзеянняў пры эвакуацыі людзей пры пажары, ва ўмовах іншых няштатных сітуацый ва ўстанове і па аказанні першай дапамогі.

Інфармацыйныя матэрыялы аб правядзенні Адзінага дня бяспекі былі размешчаны на інфармацыйным стэндзе і інфармацыйным століку для самастойнага вывучэння, у тым ліку прайшла трансляцыя на экране інфармацыйных відэаролікаў аб парадку дзеянняў пры эвакуацыі людзей пры пажары і па аказанні першай дапамогі.

 

1. Намеснік дырэктара архіва В.Б.Алясюк інфармуе працаўнікоў.
2. Супрацоўнікі падчас прагляду фільма.