«На славу адзінства»! Удзел супрацоўнікаў Занальнага дзяржархіва ў г. Маладзечне ва ўрачыстым мерапрыемстве ў Дзень народнага адзінства

17 верасня супрацоўнікі Занальнага дзяржаўнага архіва прынялі ўдзел ва ўрачыстым мерапрыемстве «На славу адзінства». Яно прайшло ў Палацы культуры Маладзечна. Падзея сабрала прадстаўнікоў розных аб’яднанняў, арганізацый і ўстаноў, каб адзначыць важнасць згуртаванасці і яднання.

Урачыстая атмасфера, выступленні творчых калектываў і абмен вопытам паміж удзельнікамі зрабілі гэтую падзею запамінальнай і натхняльнай. Архівісты адзначылі, што такія мерапрыемствы садзейнічаюць умацаванню сувязей паміж пакаленнямі і павышэнню цікавасці да гісторыі рэгіёну, з’яўляюцца важным укладам у захаванні гістарычнай памяці і традыцый, дэманструюць жаданне беларусаў заўсёды жыць у незалежнасці, міры і згодзе.

Даведачна: 23 жніўня 1939 года паміж Германіяй і Савецкім Саюзам быў заключаны саюз аб ненападзе.

1 верасня 1939 года войскі фашысцкай Германіі ўварваліся на тэрыторыю Польшчы, развязаўшы Другую Сусветную вайну. Над насельніцтвам Заходняй Беларусі навісла пагроза нямецкай акупацыі. І тады савецкі ўрад прыняў рашэньне ўзяць яго пад абарону.

17 верасня 1939 гады насустрач германскім войскам рушыла Чырвоная армія. Войскі перайшлі польскую мяжу і ўступілі на тэрыторыю Заходняй Беларусі і Украіны.

Менавіта гэтая дата сталася гістарычнай дзякуючы ўз’яднанню Заходняй Беларусі і Савецкай Беларусі ў складзе БССР.

Свята ў гэты дзень адзначалася да 1949 года, а затым стала «фігурай змаўчання» з аглядкай на сацыялістычную Польшчу.

17 верасня 2021 года ў Беларусі ўпершыню адзначылі свята Дзень народнага адзінства.

 

1. Дырэктар установы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Маладзечне» Пудакевіч І.З., намеснік дырэктара Шылко Т.В. і загадчык аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў, дзяржаўнага ўліку і НСА Дварэцкая А.М.
2. Падчас выступу артыстаў.
3. Удзельнікі канцэрта.