Аб наведванні выставы «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны» супрацоўнікамі ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці»
19 верасня 2024 года ў рамках святкавання 80-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» наведалі тэматычную выставу «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны» у Магілёўскай абласной бібліятэцы ім. У.І. Леніна.
На выставе прадстаўлены кнігі з фондаў абласной бібліятэкі і матэрыялы з фондаў установы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці», якія раскрываюць сутнасць і змест розных форм генацыду, якія прымяняліся фашысцкімі захопнікамі на тэрыторыі Беларусі: карныя аперацыі, спаленыя вёскі, нацысцкія лагеры смерці, канцлагеры ваеннапалонных.
Асаблівую цікавасць выклікаюць кнігі серый: «Беларусь. Трагедыя i праўда памяцi, «Без тэрміна даўнасці», «Партызанскі архіў», «Беларусь памятае: у імя жыцця і імя», «Дзеці вайны», «Права на памяць!», якія змяшчаюць шматлікія раней не вядомыя факты масавага знішчэння нацысцкімі злачынцамі грамадзянскага насельніцтва Беларусі, успаміны жыхароў, якія выратаваліся пры спаленні беларускіх вёсак.
![]() |
1. Супрацоўнікі архіва Т.В. Шыманава і В.І. Косцікава на выставе «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны» ў Магілёўскай абласной бібліятэцы ім. У.І. Леніна. |
![]() |
2. Экспанаты выставы. |
![]() |
3. Экспанаты выставы. |