Дэлегацыя беларускіх архівістаў прыняла ўдзел у святочных мерапрыемствах, прысвечаных Дню народнага адзінства, ў Маскве

18 верасня 2024 г. у Дзелавым культурным комплексе пры пасольстве Рэспублікі Беларусь у Маскве адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню народнага адзінства. У мерапрыемстве прынялі ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі А.М.Рагожнік, Дзяржаўны сакратар Саюзнай Дзяржавы Д.Ф.Мезенцаў, дэпутаты Дзяржаўнай Думы, члены Савета Федэрацыі, прадстаўнікі органаў дзяржаўнай улады Расійскай Федэрацыі, дыпламатычнага корпуса замежных дзяржаў, беларускай дыяспары і iншыя.

Актыўны ўдзел у свяце прыняла дэлегацыя беларускіх архівістаў: першы намеснік дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь В.А.Лядоўская, дырэктар Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) А.К.Дземянюк, дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў (далей – БДАКФФД) А.М.Ганчар, вядучы архівіст НАРБ, к.г.н., дацэнт В.П.Гарматны і галоўны інжынер НАРБ В.А.Баранаў.

Лядоўская В.А. павіншавала ўдзельнікаў мерапрыемства з Днём народнага адзінства і 85-годдзем ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР. Яна коратка спынілася на складзе дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонда па дадзенай тэме, а таксама расказала аб асноўных накірунках іх выкарыстання. Лядоўская В.А. ўручыла Надзвычайнаму і Паўнамоцнаму паслу Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі А.М.Рагожніку выданні, падрыхтаваныя НАРБ: «Верховный Совет БССР первого созыва (1938–1947)», зборнік дакументаў «Савецкая і Заходняя Беларусь: раз’яднаныя, але адзіныя: 1921—1939: дакументы і матэрыялы» і кнігі з серыі «Партизанский архив».

Дырэктар НАРБ А.К.Дземянюк прадставіў удзельнікам мерапрыемства дакументальную выставу, прысвечаную 85-годдзю ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР, а таксама планшэтную выставу «История белорусского парламентаризма и института Президентства».

Дырэктар БДАКФФД А.М.Ганчар расказаў пра праект «Открытый киноархив» і прадставіў удзельнікам дакументальны фільм «Воссоединение».

У святочным мерапрыемстве прынялі ўдзел вядомыя артысты і акторы Ю.М.Антонаў i М.П.Бурляеў, а таксама лётчык-касманаўт, Герой Расійскай Федэрацыі А.В.Навіцкі.

 

1. Удзельнікі мерапрыемства да Дня народнага адзінства
2. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі А.М.Рагожнік і лётчык-касманаўт, Герой Расійскай Федэрацыі А.В.Навіцкі (у цэнтры) з дэлегацыяй беларускіх архівістаў
3. Лядоўская В.А. і Дземянюк А.К. уручают Рагожніку А.М. кнігу «Верховный Совет БССР первого созыва (1938–1947)»
4. Выступленне Лядоўской В.А. на мерапрыемстве
5. Лядоўская В.А. і Дземянюк А.К. уручают Рагожніку А.М. кнігі з серыі «Партизанский архив»
6. Гарматны В.П. прадстаўляе дакументальную выставу ўдзельнікам мерапрыемства
7. Выступленне Дземянюка А.К.