Урачысты сход працоўнага калектыву Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці, прысвечаны Дню народнага адзінства

17 верасня 2024 года ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» адбыўся ўрачысты сход калектыву, прысвечаны Дню народнага адзінства. Дырэктар архіва С.І.Міклашэвіч павіншаваў калектыў з 85-й гадавінай уз’яднання беларускага народа, нагадаўшы аб гістарычнай аснове свята і актуальнасці ў цяперашні час.

Супрацоўнікам архіва быў прадэманстраваны дакументальны фільм «Уз’яднанне», падрыхтаваны установай «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў». Пасля азнаямлення з архіўнай кінахронікай, якая дэманструе кадры вызвольнага паходу Чырвонай Арміі і наступнага ўстанаўлення Савецкай улады на тэрыторыі Заходняй Беларусі, супрацоўнікі ўстановы падзяліліся ўражаннямі ад прагляду фільма, а таксама адзначылі важнасць згуртаванасці і яднання беларускага народа для будаўніцтва суверэннай і квітнеючай краіны.

 

1. Дырэктар Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці С.І.Міклашэвіч падчас выступлення перад калектывам
2. Супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці падчас прагляду фільма «Уз’яднанне»