Ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Навагрудку» адбылася прэзентацыя выставы
Напярэдадні Дня народнага адзінства і 85-годдзя ўз’яднання Заходняй Беларусі і БССР ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Навагрудку» адбылася прэзентацыя стэндавай дакументальнай выставы з запрашэннем адвакатаў юрыдычнай кансультацыі Навагрудскага раёна, а таксама вучняў 8 класа сярэдняй школы № 3 г.Навагрудка імя В.Г.Гаховіч.
Архіўныя дакументы і фотаздымкі выставачнага праекта расказваюць пра гістарычную дату 17 верасня 1939 года, асноўныя пераўтварэнні, будаўніцтва новага жыцця, далейшае развіццё эканомікі, сельскай гаспадаркі, адукацыі, культуры на Навагрудчыне пасля ўз’яднання з БССР.
Падчас мерапрыемства прысутным да прагляду быў прапанаваны фільм «Уз’яднанне», падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.
![]() |
1. Падчас прэзентацыі стэндавай дакументальнай выставы. |
![]() |
2. Паказ фільма для вучняў 8 класа сярэдняй школы № 3 г.Навагрудка. |
![]() |
3. Адвакаты юрыдычнай кансультацыі Навагрудскага раёна і калектыў дзяржархіва падчас прэзентацыі выставы. |
![]() |
4. Прагляд дакументальнага фільма «Уз’яднанне». |