Аб перадачы ў дар установе «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» кнігі аб Ганне Дудзінай (Мішынай)
Ва ўстанову «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» перададзена кніга краязнаўцы з горада Уржум Кіраўскай вобласці Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Юр’евіча Шэіна, якая прысвечана ўраджэнцы г.Уржума, удзельніку Вялікай Айчыннай вайны, лётчыцы жаночага палка начных бамбардзіроўшчыкаў, ганароваму жыхару г.Горкі Магілёўскай вобласці Ганне Іванаўне Дудзінай (пасля Мішынай).
У кнізе былі выкарыстаны дакументы з фонду асабістага паходжання А.І.Дудзінай (Мішынай), якія захоўваюцца ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці».
Аўтар у дароўным надпісе выказаў падзяку архіву за дапамогу ў выданні дадзенай кнігі.
![]() |
1. Вокладка кнігі |
![]() |
2. Дароўны надпіс Уладзіміра Шэіна |
![]() |
3. Ілюстрацыя з кнігі |