Выстава да Дня работнікаў лесу ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г. Бабруйску»
У архіве да Дня работнікаў лесу арганізавана выстава дакументаў «Бабруйскага лясгаса» (Ф.1395), якім ужо больш за 75 гадоў. З дакументаў можна даведацца пра склад і стан лясоў, якія ўваходзяць у склад тэрыторый Бабруйскага лясгаса. Здзіўляе маштабная праца работнікаў лясніцтваў, а таксама падрабязна задакументаваная справаздача з фатаграфіямі і чарцяжамі за 1939, 1948 і 1949 гады.
Бабруйскі лясгас – дзейная арганізацыя, якая працягвае папаўняць дакументамі Нацыянальны архіўны фонд Рэспублікі Беларусь.
На фатаграфіях: 1-11 дакументы з Ф.1395.