Аб наведванні гісторыка-культурнага комплексу «Гродзенская крэпасць – Партызанскі лагер» супрацоўнікам установы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці»
1 верасня 2024 года ў рамках святкавання 80-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне загадчык аддзела ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» Барцулёва Святлана наведала гісторыка-краязнаўчы комплекс «Гродзенская крэпасць – Партызанскі лагер», які знаходзіцца ў аграгарадке Каробчыцы, Гродзенскай вобласці.
Барцулёва Святлана ўбачыла самую сапраўдную зямлянку камандзіра атрада, друкарню, медпункт, зброевую майстэрню, дом лясніка, партызанскую школу і сталовую. Тут больш за паўстагоддзя таму жылі, змагаліся і спадзяваліся на перамогу нашы продкі. Яна таксама агледзела зенітную пазіцыю часоў Першай сусветнай вайны, дзе байцы адбівалі атакі варожых самалётаў і наведала баявыя фарты Гродзенскай крэпасці.
![]() |
1. Загадчык аддзела Барцулёва Святлана каля экспазіцыі партызанскай зямлянкі «Гродзенская крэпасць – Партызанскі лагер» |
![]() |
2. Экспанаты ў «Хаце лясніка» |
![]() |
3. Партызанская школа і сталовая |
![]() |
4. Форт №2 Гродзенскай крэпасці каля вёскі Навумавічы. |