«Яны кавалі перамогу!» Занальны дзяржархіў у г. Маладзечна прыняў удзел у круглым стале, прысвечаным 80-годдзю вызвалення Беларусі
22 жніўня 2024 года ў г. Маладзечне адбылася сустрэча з расійскімі гасцямі з Фонду захавання гістарычнай памяці і падтрымкі патрыятычных ініцыятыў «МІР РАДЗІ ЖЫЦЦЯ» і аўтаномнай некамерцыйнай арганізацыі «Супольнасць нашчадкаў маскоўскіх апалчэнцаў Вялікай Айчыннай вайны». Тэма дадзенай сустрэчы – 80-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Архівіст аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Беразоўская В.М. выступіла з дакладам на тэму «Генацыд у гады Вялікай Айчыннай вайны на Маладзечанскай зямлі» па дакументах, якія знаходзяцца на захоўванні ў архіве. Падчас прэзентацыі былі прадэманстраваны дакументы і паказанні сведак былых ваеннапалонных канцэнтрацыйнага лагера «Шталаг-342», якія сведчаць аб масавым знішчэнні насельніцтва краіны. Была таксама закранута тэма пошуку малавядомых фактаў аб Вялікай Айчыннай вайне ў архіўных дакументах і развіцці архіўнай работы ў гэтым напрамку.
У рамках дадзенага мерапрыемства ўстанова «Занальны дзяржаўны архіў у г. Маладзечне» прадэманстравала паказ мабільных дакументальных выставак «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны па дакументах архіва і «Да вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны» (1941-1941). )».
![]() |
1. Беразоўская В.М. падчас даклада. |
![]() |
2 Беразоўская В.М. падчас даклада. |
![]() |
3. Прэзідэнт Фонду захавання гістарычнай памяці і падтрымкі патрыятычных ініцыятыў «МІР РАДЗІ ЖЫЦЦЯ» Аляксандр Анатольевіч Новікаў падчас выступу. |
![]() |
4. Палтавец Ірына Аляксандраўна – начальнік аддзела метадычнай літаратуры і бібліяграфічнага забеспячэння Інфармацыйна-аналітычнага ўпраўлення Масгардумы. |
![]() |
5. Удзельнікі Круглага стала. |
![]() |
6. Мабільныя дакументальныя выстаўкі «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны па дакументах установы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Маладзечне» і «Да вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны (1941-1945)». |