БДАМЛМ на адкрыцці выставы «Жывые, пакуль памятаем»
22 жніўня 2024 года, у рамках святкавання 80-годдзя з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва на чале з дырэктарам Аленай Аляксандраўнай Макаранка прынялі ўдзел у адкрыцці выставы «Жывыя, пакуль памятаем», арганізаванай Нацыянальным цэнтрам сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь.
На выставе прадстаўлены партрэты і сюжэтна-тэматычныя творы беларускіх мастакоў – членаў Беларускага саюза мастакоў і студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, прысвечаныя падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Для іх стварэння ўдзельнікі наведвалі мемарыяльныя комплексы на месцы канцэнтрацыйных лагераў і спаленых вёсак («Малы Трасцянец», «Азарычы», «Ола», «Чырвоны Бераг» і інш.), вывучалі гістарычныя факты вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, знаёміліся з тэматычнымі экспазіцыямі краязнаўчых музеяў.
Выстава «Жывыя, пакуль памятаем» з’яўляецца значным праектам для патрыятычнага выхавання моладзі з мэтай фарміравання грамадзяніна, які горды за сваю краіну, любіць свой народ, шануе гісторыю краіны і яго культуру, мае пачуццё абавязку перад дзяржавай.
![]() |
1. Работнікі БДАМЛМ на адкрыцці выставы «Жывые, пакуль памятаем» |
![]() |
2. Дырэктар БДАМЛМ А.А.Макаранка і вядучы архівіст Н.П.Прынько падчас выставы |
![]() |
3. А.А.Макаранка падчас выставы |
![]() |
4. Работнікі БДАМЛМ падчас выставы |