Аб студэнцкай архіўнай практыцы ў Дзяржаўным архіве Брэсцкай вобласці
З 1 па 12 ліпеня 2024 г. на базе ўстановы «Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці» праходзіла вучэбная (музейна-архіўная) практыка студэнтаў 2-га курса гістарычнага факультэта УА «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С.Пушкіна».
За час практыкі юнакі і дзяўчаты пазнаёміліся з асноўнымі напрамкамі дзейнасці архіва, асаблівасцямі работы архівістаў і змаглі самастойна выконваць некаторыя віды работ.
Дадзены від узаемадзеяння з універсітэтам – адна з дзейсных форм работы па папулярызацыі прафесіі архівіста сярод моладзі.