Аб экспанаванні віртуальнай выставы «Драгічын – краса Палесся» ў межах праекта «Гарады Беларусі»
У межах рэалізацыі галіновага віртуальнага выставачнага праекта «Гарады Беларусі» архівістамі занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Пінску была падрыхтавана віртуальная выстава «Драгічын – краса Палесся».
Выстава створана на аснове архіўных дакументаў і адкрытых інтэрнэт-крыніц, змяшчае копіі дакументаў і фатаграфій, якія адлюстроўваюць асноўныя этапы ўзнікнення горада, перыяд Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд, а таксама развіцце прамысловасці і культуры.