Калектыву Дзяржархіва Віцебскай вобласці аб’яўлена падзяка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Ганаровая ўзнагарода была ўручана 20 чэрвеня на навукова-практычнай канферэнцыі «Бешанковіцкі край: гісторыка-культурная спадчына рэгіёна» за вывучэнне, захаванне і папулярызацыю гісторыка-культурнай спадчыны Віцебшчыны і плённае супрацоўніцтва з навуковымі ўстановамі Аддзялення гуманітарных навук і мастацтва НАН Беларусі.
Падзяка старшыні Бешанковіцкага райвыканкама была аб’яўлена вядучаму архівісту аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм і аўтаматызаваных архіўных тэхналогій Юпатаву Антону Нікіфаравічу за значны асабісты ўклад у даследаванне гісторыі партыйных і савецкіх органаў улады Бешанковіцкага рэгіёна і ў сувязі са 100-годдзем раёна.
На канферэнцыі прагучала восем дакладаў супрацоўнікаў архіва па розных пытаннях гісторыі Бешанковіцкага края.
![]() |
1. Супрацоўнікі Дзяржархіва Віцебскай вобласці справа налева: Бондарава А.М., Юпатаў А.Н., Буевіч Т.Ул., Богуш К.В., Кісялёва Ю.А., Мясаедава С.М. |
![]() |
2. Падзяка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі калектыву Дзяржархіва Віцебскай вобласці |