Адзіны дзень інфарміравання з кіналекторыем у ААТ «Рэчыцкі тэкстыль»
20 чэрвеня 2024 года інфармацыйна-прапагандысцкая група на чале са старшынёй Рэчыцкага райвыканкама С.М.Даўгалёвым правяла Адзіны дзень інфарміравання з калектывам ААТ «Рэчыцкі тэкстыль». У рамках сустрэчы і да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў архівісты Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Рэчыцы прадэманстравалі кіраўніцтву раёна і калектыву прамысловага прадпрыемства дакументальны фільм «Вызваленне», падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.
На фота: Вядучы археограф аддзела інфармацыі і выкарыстання дакументаў С.А.Жарносенка інфарміруе кіраўніцтва Рэчыцкага раёна і калектыў ААТ «Рэчыцкі тэкстыль» аб фільме «Вызваленне» перад паказам