Устаноўка святлодыёднага LED – экрана ва ўстанове «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў»
Ва ўстанове «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» праведзена закупка і ўвядзенне ў эксплуатацыю святлодыёднага LED – экрана. Работнікі аддзела аўтаматызацыі і інфармацыйных тэхналогій прайшлі навучанне, вядзецца адбор матэрыялу для дэманстрацыі і стварэння плэйлістоў.
Святлодыёдны экран мае шырокія магчымасці вываду інфармацыі, дазваляе дэманстраваць дынамічную рэкламу аб архіве, знака-графічную інфармацыю, чорна-белыя і каляровыя відэаролікі, а таксама адлюстроўваць тэмпературу, дату, бягучы час.
Ужыванне святлодыёдных экранаў не абмяжоўваецца рэкламай тавараў і паслуг, паколькі гэта эфектыўны рэсурс візуальнага падання інфармацыі, які дазваляе нароўні з рэкламным кантэнтам трансляваць архіўныя матэрыялы. Экран будзе выкарыстоўвацца для дэманстрацыі праектаў, якiя ствараюцца архівам, у тым ліку паказу фільмаў з праекта Адкрыты кінаархіў, сацыяльнай рэкламы, дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду, папулярызацыі дзейнасці архіва і архіўнай галіны ў цэлым.
![]() |
1. Мантаж святлодыёднага LED-экрана, 13 чэрвеня 2024 г., г. Дзяржынск, БДАКФФД, Г.М.Дубатоўка. |
![]() |
2. Мантаж святлодыёднага LED-экрана, 13 чэрвеня 2024 г., г. Дзяржынск, БДАКФФД, Г.М.Дубатоўка. |
![]() |
3. Навучанне работнікаў аддзела аўтаматызаваных тэхналогій кіраванню святлодыёдным LED-экранам, 13 чэрвеня 2024 г., г. Дзяржынск, БДАКФФД, Г.М.Дубатоўка |
![]() |
4. Дэманстрацыя працы святлодыёднага LED-экрана, 13 чэрвеня 2024 г., г. Дзяржынск, БДАКФФД, Г.М.Дубатоўка |